Першамайск (Салігорскі раён)
вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першама́йск (да 1964 года Жываглодавічы)[1] (трансліт.: Pieršamajsk, руск.: Першемайск) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета.
Знаходзіцца за 37 кіламетраў на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Салігорск, 150 кіламетраў ад Мінска.
Remove ads
Гісторыя
30 ліпеня 1964 года вёска Жываглодавічы Любанскага раёна і пасёлкі Крыжы і Прагрэс, якія зліліся ў адзін населены пункт, былі перайменаваны ў вёску Першамайск[2].
Да 30 сакавіка 2006 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Першамайскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 579 жыхароў, 265 двароў (2000)
Інфраструктура
- Базавая школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Помнікі архітэктуры
- Ветраны млын (2-я палова 19 стагоддзя)
Вядомыя асобы
- Анатоль Іванавіч Камяк (нар. 1932) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі[4].
- Настасся Кузьмінічна Чадовіч (1912—1999) — работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік звяна па вырошчванні ільну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жывагло́давічы
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 554.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads