Бяскрылыя насякомыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяскрылыя насякомыя, аптэрыготы (Apterygota) — падклас (раздзел) найбольш старажытных насякомых.
Remove ads
Вядомы з адкладаў сярэдняга дэвону. 2 сучасных атрады (у т.л. шчацінахвосткі), каля 4 тыс. відаў.
Цела даўжынёю да 2 см, верацёнападобнае. Спіна ўкрыта тонкімі лускавінкамі. Тры пары грудных ног, у некаторых відазмененыя брушныя канечнасці — цэркі.
Пашыраны ўсюды. Звычайна вільгацелюбівыя; жывуць скрытна — у лясным подсціле, глебе, пад карой дрэў, у гнілой драўніне і інш. Кормяцца глебавым дэтрытам, пылком кветак і інш.; некаторыя драпежнікі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads