Шчацінахвосткі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчацінахвосткі (Zygentoma) — атрад першаснабяскрылых насякомых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 8—20 мм. Цела верацёнападобнае, у большасці ўкрытае лускавінкамі. Вусікі доўгія, ніткападобныя. Брушка з 2 і больш членістымі шчацінкамі і доўгай хваставой ніткай на канцы (адсюль назва). Вочы фасетачныя. Ротавыя органы грызучыя.
Пашырэнне
Адрозніваюць больш за 400 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, сінантропныя іх віды — у больш халодных абласцях. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі трапляюцца прадстаўікі сямейства лускаўніц.
Асаблівасці біялогіі
Апладненне вонкава-ўнутранае. Развіццё па тыпе протаметабаліі (метамарфоз).
Кормяцца жывёльнымі і расліннымі рэшткамі. Псуюць кнігі, крухмал, цукар.
Літаратура
- Шчацінахвосткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads