Першы ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Першы ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла
Remove ads

Пе́ршы ліст да Цімафе́я Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Пе́ршы ліст да Цімафе́я[2], Пе́ршае пасла́ньне да Цімафе́я[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Знаходзіцца пасля другога ліста да Фесаланікійцаў перад другім лістом да Цімафея.

Хуткія факты Першы ліст да Цімафея Святога Апостала Паўла ...
Remove ads

Адрасат

Ліст адрасаваны аднаму з найадданым і верных супрацоўнікаў Паўла — Цімафею. Бацька Цімафея быў грэкам, а маці яўрэйкай, якая прыняла хрысціянства. Імя Цімафея перакладаецца з грэчаскай мовы як «той, хто шануе Бога». Бабка Цімафея таксама была хрысціянкай. Нарадзіўся Цімафей у горадзе Лістра, што ў Малой Азіі. Павел наведаў Лістру надчас першай місіянерскай вандроўкі. У той час Паўлу спадабаўся малады юнак-хрысціянін і ён узяў яго як супрацоўніка. Цімафей аказаўся вельмі адданым супрацоўнікам і застаўся з апосталам да канца. Нават калі Павел быў у зняволенні, Цімафей быў побач. Ва ўсіх цэрквах, якія заснаваў Павел, Цімафей карыстаўся любоў’ю і павагай. Гэта быў вельмі сумленны і працавіты юнак, які аддана выконваў усе даручэнні Паўла, але часам ён быў сціплым і нерашучым. Таму, ведаючы гэта, Павел жадаў падбадзёрыць свайго супрацоўніка ў цяжкія для яго хвіліны.

Цімафей разам з Паўлам з’яўляецца сааўтарам вялікай колькасці лістоў апостала: Першага і Другога Фесаланікійцам, Другога Карынфянам, Філіпянам, Каласянам, Філімону.

Remove ads

Змест ліста

Калі Павел заставіў Цімафея ў Эфесе, то асабіста даў яму шэраг парад, якія цяпер ён паўтарае ў сваім лісце. Магчыма, ліст павінен быў чытацца перад вернікамі, каб паказаць, што ўсё, робіць Цімафей, згоднае з тым, чаму вучыў апостал.

Па-першае, Цімафей павінен быў супрацьстаяць ілжэвучэнням, якія ўключалі яўрэйскі містыцызм і язычніцкі аскетызм, і разглядалі матэрыю і ўвесь свет як вялікае зло, таму ілжэнастаўнікі забаранялі есці нейкую ежу і ўступаць у шлюб. Павел бачыў у гэтых вучэнняў нябяспеку існавання Царквы.

Па-другое, Павел заклікае Цімафея паставіць надзейных і адданых людзей біскупамі ды дыяканамі ў Эфесе. Таму ў лісце ён прыводзіць ва ўзор якасці, якія павінен мець хрысціянскі кіраўнік.

Таксама Павел падрабязна растлумачвае Цімафею, як той павінен адносіцца да сяброў хрысціянскай суполкі рознага ўзросту, полу і сацыяльнага становішча, асабліва звяртаючы ўвагу на старшынь і ўдоў, якія жылі за кошт суполкі.

Remove ads

Месца і час напісання ліста

Час і месца напісання дакладна вызначыць цяжка. Існуюць меркаванні, што пасля суда Нерона Павел атрымаў волю і змог прапаведаваць у Іспаніі і зноў наведаць заснаваныя ім суполкі. Таму месцам напісання можа быць Македонія, а напісаны ліст у 67 годзе.

Структура ліста

Ліст складаецца з 6 раздзелаў, якія можна падзяліць на дзве часткі. У первай апостал разглядае праблемы кіраўніцтва царквы, а ў другой даюцца практычныя парады Цімафею адносна выканання ім абавязкаў кіраўніцтва царквой. Ліст пачынаецца з патрабавання супрацьстаяць ілжэвучэнням. Потым ідзе ўдзячная малітва Богу, за якой ідзе вучэнне пра малітву, каб вернікі маліліся за ўладу і ўладароў. Пасля разглядаюцца прынцыпы кіраўніцтва суполкай, а таксама патрабаванні да будучых біскупаў і дыяканаў. Другая частка ліста прысвечана жыццю суполкі і асабістым настаўленням.

Remove ads

Сціслы план ліста

  • Прывітанне (1:1-3)
  • Царква і яе кіраўніцтва (1:3-3:16)
  • Настаўленні Цімафею адносна яго абавязкаў (4:1-6:21)

Пераклады

Remove ads

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. 4 000 экз. ISBN 978-985-6183-14-6.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. 10 000 экз. ISBN 1-58712-085-2.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads