Песа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Песа (ісп.: peso — літаральна «вага», «фунт», ад лац.: pensum пенсум — «узважаны» < pensare) — сучасная грашовая адзінка і манета сярэднявечнай і сучаснай Іспаніі (вядомая іспанская песета да замены яе на еўра), а таксама сучасных дзяржаў, некалі былых іспанскімі каланіяльнымі валадарствамі: Балівіі, Гвінеі-Бісау, Дамініканскай Рэспублікі, Калумбіі, Кубы, Мексікі, Парагвая (цяпер гуарані), Філіпін, Чылі, раней Аргенціны (цяпер аўстрале), Уругвая.

1 песа звычайна дзеліцца на 100 сентава (за выключэннем Уругвая, дзе 1 песа роўны 100 сентысіма).
Remove ads
Гісторыя
Песа — срэбная манета, якая выкарыстоўвалася ў іспанскіх калоніях у Амерыцы, чаканілася з 1497 г. Нягледзячы на гутарковую распаўсюджанасць слова, яно з’явілася на грашовых банкнотах у Іспаніі толькі ў 1864 годзе, таму правільней зваць іспанскія каланіяльныя грошы рэаламі, адкуль паходзіць сучасны бразільскі рэал, бо ў 1580—1640 гг. Бразілія таксама была іспанскім валоданнем.
Патака, якая мела знак (圓) — грашовая адзінка, эквівалентная песа у партугаламоўным Макаа.
Remove ads
Песа па краінах
У сучасным звароце
Аргенцінскае песа ($, ARS)
Дамініканскае песа (RD$, DOP)
Калумбійскае песа ($, COP)
Кубінскае песа ($MN, CUP) і кубінскае канверсоўнае песа (CUC$, CUC)
Мексіканскае песа ($, MXN)
Уругвайскае песа ($U, UYU)
Філіпінскае песа (₱, PHP)
Чылійскае песа ($, CLP)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads