Петра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Петра
Remove ads

Пе́тра (араб. البتراء — Аль-Батра, стар.-грэч.: Πέτρα — скала) — старажытны горад у паўднёвай Іарданіі, у мухафазе Маан. Вядомы сваёй скальнай архітэктурай  (англ.) і вадаправоднай сістэмай. Часам Петру яшчэ называюць Ружовым горадам з-за колеру камянёў, з якіх выразаныя яго пабудовы.

Thumb
Скарбніца
Хуткія факты Старажытны горад Петра*, Petra** ...

Атаясамліваецца са сталіцай Ідумеі (Эдома); праўдападобней жа заснавана ў 4 стагоддзі да н.э. як сталіца Набатэйскага царства[1]. Размешчаны на вышыні больш за 900 метраў над узроўнем мора і 660 метраў над навакольнай мясцовасцю, далінай Аравы, у натуральна ўмацаванай даліне Вадзі Муса («Даліна Майсея»). Праход у даліну толькі праз цясніны, размешчаныя на поўначы і на поўдні, тады як з усходу і захаду скалы стромка абрываюцца, утвараючы натуральныя сцены да 60 метраў у вышыню. Іншым буйным цэнтрам набатэйскай цывілізацыі была Хегра.

6 снежня 1985 уключаная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 2007 годзе выбрана адным з новых цудаў свету. З'яўляецца сімвалам Іарданіі і яе найбольш наведваным турыстычным аб'ектам[2].


Remove ads

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Josh Seeger, Gus W. van Beek. Retrieving the Past: Essays on Archaeological Research and Methodology. — Eisenbrauns, 1996. — С. 56. ISBN 978-1575060125.
  2. Petra (англ.)(недаступная спасылка). Major Attractions. The Jordan Tourism Board (18 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 4 верасня 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads