Петраніла Арагонская
каралева Арагона (1137—1164) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Петраніла Арагонская (29 чэрвеня 1136 — 15 кастрычніка 1173) — каралева Арагона з 1157 па 1164 гады, дачка арагонскага караля Раміра II і яго жонкі Агнесы Аквітанскай. Адраклася ад усіх тытулаў на карысць свайго сына Альфонса ў 1164 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Альфонса I Ваяўнік памёр 7 верасня 1134, не пакінуўшы спадчынніка, пасля паражэння ад Альмаравідаў у бітве пад Фрагай. Хоць па завяшчанні каралеўства павінны былі атрымаць у спадчыну ваенна-рэлігійныя ордэны іаанітаў і тампліераў, яго брат Раміра, біскуп Барбастра, быў абраны дваранамі каралём Арагона.
Раміра II па мянушцы Манах ажаніўся ў 1135 з Агнесай дэ Пуату. Ад гэтага шлюбу 26 чэрвеня 1136 нарадзілася дачка Петраніла. Спачатку Раміра II жадаў выдаць яе замуж за Санча, спадчынніка караля Кастыліі, і заключыў з ім дагавор. Паводле Гэтага дагавора Раміра захоўваў сюзерэнітэт над каралеўствам Сарагоса, у той час як Альфонса VII Кастыльскі ўступаў у кіраванне Арагонам. Мэтай Альфонса было аб'яднанне Леона, Кастыліі і Арагона.
Аднак гэты альянс сустрэў супраціўленне арагонскай знаці і караля Навары Гарсіі IV.
Праз год, 11 жніўня 1137, Раміра II і Рамон Берэнгер IV, граф Барселоны падпісалі шлюбнае пагадненне, паводле якога прынцэса Петраніла станавілася нявестай графа. Раміра II сышоў у манастыр, захаваўшы за сабой, аднак, тытул караля. Яго жонка Агнеса вярнулася ў Аквітанію.
Петраніла адправілася ў Барселону. Яе вяселле з Раймондам-Берэнгарам адбылося ў жніўні 1150, як толькі ёй споўнілася 14 гадоў.

Пасля смерці мужа ў 1162 Петраніла заставалася на троне два гады. Яна адраклася ад усіх сваіх тытулаў на карысць сына ў ліпені 1164 года. Яна больш не выходзіла замуж і вяла простае сціплае жыццё.
Петраніла Арагонская памерла 15 кастрычніка 1173 года і была пахавана ў кафедральным саборы Барселоны.
Remove ads
Шлюб і дзеці
Адзіным мужам Петранілы быў Рамон Берэнгер IV (граф Барселоны), які быў старэйшы за яе на 20 гадоў. Вяселле прайшло ў жніўні 1150 у Лерыдзе.
Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Педра (4 мая 1152 — да 1158)
- Альфонса II (1/25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1195), граф Барселоны, Жэроны і Асоны (Альфонса I) з 1162, кароль Арагона з 1154, граф Праванса (Альфонса I) з 1166—1173
- Раймунд Берэнгер (Педра) (каля 1158 — 5 красавіка 1181), граф Сердані (Педра I) 1162—1168, граф Праванса (Раймунд Берэнгер III) з 1173
- Дульса (каля 1160 — 1 верасня 1198); муж: з каля 1175 Саншу I Засяляльнік (11 лістапада 1154 — 26 сакавіка 1212), кароль Партугаліі з 1185
- Санча (каля 1161—1226), граф Сердані з 1168, граф Праванса 1181—1185, граф Русільёна з 1185
Remove ads
Зноскі
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads