Альфонса II Цнатлівы

кароль Арагона (1164—1196) From Wikipedia, the free encyclopedia

Альфонса II Цнатлівы
Remove ads

Альфонса II Цнатлівы (ісп.: Alfonso II el Casto; 1-25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1196) — кароль Арагона з 1162 года; граф Барселоны, Жэроны, Асоны, Бесалу і Сердані з 1162 года і Праванса і Жэвадана ў 11671171 гадах пад імем Альфонса I. Сын Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны, і Петранілы, каралевы Арагона. Альфонса быў першым, хто стаў адначасова каралём Арагонскім і графам Барселоны. Таксама ў 1167 годзе ён стаў графам Праванса, адабраўшы гэта графства ў сваёй пляменніцы Дульсы II, а ў 1173 годзе саступіў яго свайму брату Рамону Берэнгеру.

Remove ads

Кіраванне

Альфонса II нарадзіўся пад імем Рамон Берэнгер, але ўзышоў на аб'яднаны трон Арагона і Барселоны як Альфонса, змяніўшы імя ў гонар Альфонса I.

На працягу большага часу свайго кіравання ён быў саюзнікам караля Кастыліі Альфонса VIII супраць Навары і маўрытанскіх каралеўстваў на поўдні. Падчас Рэканкісты Альфонса дайшоў да Тэруэля, крэпасці па дарозе да Валенсіі, і ў 1171 годзе ўзяў яго. У тым жа годзе ён узяў Каспэ.

Апроч агульных інтарэсаў, каралёў Арагона і Кастыліі аб'ядноўвала васальная залежнасць Арагона ў адносінах да Кастыліі. Акрамя таго, 18 студзеня 1174 года ў Сарагосе Альфонса ажаніўся з інфантай Санчай, сястрой кастыльскага караля.

У 1179 годзе каралі Арагона і Кастыліі падпісалі Касорлскае пагадненне, паводле якога зоны заваяванняў на поўдні размяжоўваліся па водападзеле рэк Хукар і Сегур.

Thumb
Альфонса II

У дні кіравання Альфонса дасягнуў свайго піку ўплыў Каталоніі на поўнач ад Пірэнеяў. Яго каралеўства ўключала не толькі Праванс, але і Сердань з Русільёнам, якія ён атрымаў у спадчыну ў 1172 годзе. Васаламі Арагонскага каралеўства былі Беарн і Бігор. Таксама Альфонса меў вялікі ўплыў у Лангедоку, што дапамагала развіваць гандаль і спрыяла прытоку насельніцтва з Лангедока на новазаваяваныя землі на поўдні.

У 1186 годзе яму ўдаўся ўзмацніць каталонскі ўплыў на Сардзініі, калі ўнук яго кузіны Альгабурсы Хуг заняў з дапамогай Альгабурсы і Альфонса арбарэйскі трон.

Пры садзейнічанні Альфонса II у 1202 годзе ў Арагоне на беразе ракі Эбра з'явіўся першы ў рэгіёне цыстэрцыянскі кляштар.

Remove ads

Жонка і дзеці

Thumb
Альфонса II Цнатлівы і Санча Кастыльская
Thumb
Надмагілле Альфонса II Цнатлівага

Жонка Альфонса II — Санча Кастыльская, дачка караля Альфонса VII Кастыльскага, 1155 ці 11571208

• Педра (1174—1213), будучы Педра II Арагонскі, спадчыннік трона.
• Канстанцыя (1179—1222), з 1198 г. жонка караля Імрэ Венгерскага, пасля яго смерці, з 1210 г. — імператара Фрыдрыха II.
• Альфонс (1180—1209), граф Праванса.
• Элеанора (1182—1226), з 1203 г. жонка графа Раймунда VI Тулузскага.
• Санча (1186—1241), з 1211 г. жонка графа Раймунда VII Тулузскага.
• Санча (памёр у маленстве).
• Рамон Берэнгер (памёр у маленстве).
• Фернанда (1190—1249), абат Мантэарагонскага манастыра.
• Дульса (1192-?), манашка.
Remove ads

Зноскі

1. Jaume Sobrequés i Callicó, Mercè Morales i Montoya Comtes, reis, comtesses i reines de CatalunyaEditorial Base, 2011. — ISBN 978-84-15267-24-9

2. Kindred Britain

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads