Боркаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бо́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Боркі.

Хуткія факты Боркаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пешкаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пешкі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Боркі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сігневіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 780 чалавек[4], з іх 88,2 % — беларусы, 5,8 % — украінцы, 4,5 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Боркі, Вялікія Лясковічы, Кашалёва, Малыя Лясковічы, Міхалкі, Пешкі, Чарнякава.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads