Кашалёва (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кашалёва[1] (трансліт.: Kašaliova, руск.: Кошелёво) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1890 годзе — фальварак у Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў Ігнацію Шэміёту, разам з фальваркам Горак у выкарыстанні памешчыка знаходзілася 2421 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Ганны Мікульскай.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 г — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1926 года ў Равяціцкай, з 1932 — у Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вызвалення вёскі 22 сакавіка 1945 года былі забіты ворагамі савецкай ўлады адзін з першых старшынь Боркаўскага с/с Я. А. Качаржынскі і савецкія актывісты — бацька і дачка М. Д. і Н. М. Строкі (у 1967 на іх магіле пастаўлены абеліск). З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», пачатковая школа (зачынена ў 1993).

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].

Remove ads

Планіроўка

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай, няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, да яе ў цэнтры з поўначы прымыкае завулак.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ко́шалева
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads