Планарыя малочная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Планарыя малочная
Remove ads

Планарыя малочная (Dendrocoelum lacteum) — від раснічных чарвей сямейства планарыі (Planariidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вялікая (да 3 см) планарыя з цалкам белым целам, пакрытым раснічкамі, скрозь якое можна разглядзець цёмны кішэчнік і два вока на галаве.

Распаўсюджанне

Даволі распаўсюджаны прэснаводны від. Звычайна хаваюцца пад камянямі, у пазухах лісця або на ніжнім баку лісця водных раслін. Харчуюцца дробнымі вадзянымі жывёламі, поўзаюць па дне. Размнажаюцца бяспола, таксама магчыма палавое размнажэнне. Планарыя — драпежнік, які харчуецца найпростымі, арганічнымі часціцамі, маленькімі рачкамі, дробнымі маляўкамі рыб. Ротавая адтуліна размешчана на брушным баку, некалькі ззаду сярэдзіны цела. Яна вядзе да глотачнай кішэні, у якой размешчана глотка, што мае выгляд хабатка. Органы пачуццяў прадстаўлены двума вачыма, размешчанымі на пярэднім канцы цела. Акрамя таго, адчувальную функцыю выконваюць два шчупальцы. На іх знаходзяцца сенсілы — доўгія вейчыкі, да якіх падыходзяць нервовыя канчаткі. Акрамя шчупальцаў, сенсілы размешчаны па ўсёй паверхні цела. Белая планарыя — гермафрадыт. Апладненне ўнутранае, перакрыжаванае. Пасля апладнення яна адкладае коканы з яйцамі. Развіццё ў планарыі прамое.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads