План Маўнтбетэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
План Маўнтбе́тэна — план прадастаўлення незалежнасці Брытанскай Індыі, які прапанаваў яе віцэ-кароль Л. Маўнтбетэн.
Абнародаваны брытанскім урадам 3 чэрвеня 1947 г. Прадугледжваў падзел Брытанскай Індыі на 2 дамініёны — Індыйскі Саюз (пераважна з індуісцкім насельніцтвам) і Пакістан (пераважна з мусульманскім насельніцтвам). Правінцыі Пенджаб і Бенгалія падзяляліся паміж імі паводле вынікаў галасавання ў мясцовай асамблеі.
Правіцелі княстваў мелі права далучыцца да аднаго з дамініёнаў або захаваць ранейшыя адносіны з Вялікабрытаніяй. 15 жніўня 1947 г. працэдура падзелу была закончана, а план Маўнтбетэна быў зацверджаны каралём Вялікабрытаніі як Закон аб незалежнасці Індыі.
Remove ads
Гл. таксама
- Раздзел Брытанскай Індыі
Літаратура
- Маўнтбетэна план // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 218.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads