Пласт Галіцына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пласт Галіцына
Remove ads

Пласт Галіцына — пераходная зона паміж верхняй мантыяй і ніжняй мантыяй  (руск.), што знаходзіцца ў інтэрвале глыбінь 410—670 км. Атрымала сваю назву ў гонар Б. Б. Галіцына, які фактычна паклаў пачатак сейсмічнаму вывучэнню ўнутранай будовы Зямлі. Верхняя мяжа гэтай зоны усталёўваецца па інтэнсіўным росце хуткасцяў сейсмічных хваль  (руск.)[1]. Мяркуецца, што павелічэнне хуткасцяў сейсмічных хваль  (руск.) на глыбіні 410 км пераважна звязана са структурнай перабудовай  (руск.) алівіну ў вадслеіт  (руск.), якая суправаджаецца ўтварэннем больш шчыльнай фазы з вялікімі значэннямі каэфіцыентаў пругкасці  (руск.), а на мяжы «520 км» — з наступнай трансфармацыяй вадслеіту  (руск.) ў шпінелепадобны рынгвудзіт  (руск.). Да важных мінеральных фаз пераходнай зоны варта адносіць мэйджарытавы гранат  (руск.), стышавіт, карунд, а таксама згаданыя вышэй рынгвудзіт  (руск.) і вадслеіт  (руск.)[2][3][4]. Аднак менавіта фазы са структурнымі тыпамі граната і шпінелі, верагодна, пераважаюць у гэтай частцы мантыі[5].

Хуткія факты Пласт Галіцына, Названа ад ...

Істотная частка субдукцыйных слэбаў, верагодна ў больш чым палове выпадкаў, выпалажваецца ў пераходнай зоне мантыі. Такія субдукцыйныя пліты атрымалі назву стагнуючых слэбаў (якія спынілі рух). Менавіта стагнацыя слэбаў з’яўляецца прынцыпова важнай з’явай для насычэння пераходнай зоны мантыі вадой, CO2, якія адыгрываюць найважнейшую ролю ў мантыйным магматызме і метасаматозе  (руск.), і яе ўзбагачэння несумяшчальнымі элементами асабліва пад кантынентамі  (руск.)[6].

Сейсмолагам К. Буленам унутраная частка Зямлі была падзелена на шэраг абалонак з прысваеннем ім літарных пазначэнняў. Пераходная зона атрымала назву «пласт С»[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Ю. М. Пущаровский, Д. Ю. Пущаровский Геология мантии Земли(руск.). — 2010.
  2. Состав и строение мантии Земли - Все о Геологии (geo.web.ru) (руск.). geo.web.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2018. Праверана 3 верасня 2018.
  3. A. E. Ringwood. Composition and petrology of the earth's mantle. — New York: McGraw-Hill, 1975. — 618 с. — (McGraw-Hill international series in the earth and planetary sciences). ISBN 978-0-07-052932-8.
  4. Д. Ю. Пущаровский Минералы глубинных геосфер(руск.) // Успехи физических наук. — 2002. — В. 4. — Т. 172. — С. 480–485. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2018.
  5. Короновский Н. В. Общая геология. М.: МГУ, 2003. — С. 41—42. — 405 с.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads