Плацыд Ельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плацыд Ельскі (польск.: Placyd Jelski) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх. Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Ельскага і Яанны з Вансовічаў[1].
У 1821 г.[1] — дэпутат Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу[2] ад Ваўкавыскага павета[1]. У 1851 — дэпутат судоў Гродзенскай губерні[1].
Набыў у 1826 годзе ў Іаганы і Альжбеты Дзяржынскіх маёнткі Зубрыцы, Хацеляўшчына Сакольскага павета Беластоцкай вобласці. Валодаў маёнткам Лыскава (Лыскаўшчына)[2].
Рабіў вывад(?) шляхецтва ў 1832 годзе[2].
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне[1].
Remove ads
Сям’я
Дзеці: сыны Юзаф і Руфін, пацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні[1].
Зноскі
- Швед, В. В. Ельскі Плацыд Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 6. Е, Ё, Ж / Я. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2020. — С. 25. — 543 с. — ISBN 978-985-01-1345-0.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads