Кніга Плач Ераміі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кніга Плач Ераміі
Remove ads

Кніга «Плач Ераміі» (іўр.: אֵיכָה — Эйха́; лац.: Lamentationes; стар.-грэч.: θρῆνοι)— 32-я частка Танаха, 6-я кніга Ктувім, частка Бібліі, Старога Запавету пад нумарам 25.

Хуткія факты Кніга Плач Ераміі (אֵיכָה) ...

У старажытнаяўрэйскай мове кніга названая па першым слове Эйха! («Як!»). Перакладчыкі грэчаскай Септуагінты назвалі кнігу Трэной, або «Плач», «жаласныя песні». Вавілонскі Талмуд выкарыстоўвае выраз Кінот, гэта значыць «Плач», «Элегія». Еранім Стрыдонскі, які пісаў на латыні, назваў кнігу Lamentationes, што стала падставай для назвы кнігі на многіх еўрапейскіх мовах. У беларускай мове вядомы жанр лямант, які паходзіць ад гэтай назвы.

Remove ads

Біблія Францыска Скарыны

Кніга з’яўляецца ці не самым рэдкім выданнем Ф. Скарыны, якога захавалася толькі 4 асобнікі. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра з надпісам: «Еремиа, пророк Господень, плачеть, гледя на Ерусалим». На 3 аркушы пасля тэксту прадмовы Скарыны паўторана застаўка з кнігі «Ісус Навін». Перад тэкстам пасляслоўя паўторана віньетка з прадмовы Скарыны да кнігі «Левіт»[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads