Плошча Рэспублікі (Ерэван)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Рэспублікі (Ерэван)map
Remove ads

Плошча Рэспублікі (арм.: Հանրապետության հրապարակ, Hanrapetutyan hraparak) — цэнтральная плошча Ерэвана[2]. Пры савецкай уладзе плошча насіла імя Леніна. Самая вялікая сталічная плошча ў Еўропе.

Хуткія факты Плошча Рэспублікі, Агульная інфармацыя ...

Плошча ўтвораная скрыжаваннем вуліц Вазгена Саркісяна, Амірана, Абавяна, Налбандзяна і праспекта Тыграна Меца.

Remove ads

Гісторыя

Плошча Рэспублікі пабудавана на месцы старой гандлёвай плошчы[3].

Будаванне плошчы было задумана галоўным архітэктарам горада Аляксандрам Таманянам у 1924 годзе, канчаткова аблічча плошчы сфармавалася да 1958 года, а замест запланаваных спачатку будынкаў у стылі канструктывізму з’явіліся будынкі ў стылістыцы сталінскага ампіру з выкарыстаннем нацыянальных асаблівасцей[3]. Спачатку плошчу задумалі як авальную, але пазней, з-за асаблівасцей прылеглай тэрыторыі, форму плошчы вырашылі замяніць на спалучэнне авала з трапецыяй. Меркавалася, што плошча стане адміністрацыйным цэнтрам горада і ўсёй Арменіі, а з новым культурным цэнтрам, Тэатральнай плошчай, яе павінен быў злучыць Паўночны праспект (фактычна праспект пракладзены толькі ў 2001 годзе, і з-за пабудаванага пазней будынка Нацыянальнай галерэі ён не даходзіць да плошчы, сканчаючыся на вуліцы Абавяна)[3].

Форму плошчы ўтвараюць 5 будынкаў:

  • Нацыянальная галерэя Арменіі[ru] і Музей гісторыі Арменіі[en],
  • Урад Арменіі (на вежы будынка знаходзіцца галоўны гадзіннік краіны са званамі),
  • Цэнтральны будынак пошты РА,
  • Гасцініца «Marriott Armenia» (спачатку гасцініца «Арменія»),
  • Міністэрствы замежных спраў і энергетыкі.

Усе будынкі, што знаходзяцца на плошчы Рэспублікі, зроблены з туфу, а іх ніжняя частка з базальту. Фасады будынкаў абкладзены фельзітавым туфам белага і ружовага колераў. Перад будынкам Музея гісторыі Арменіі знаходзяцца «спяваючыя» фантаны, якія па вечарах змяняюць свой колер. Поруч з плошчай размяшчаецца бульвар (сучасны вернісаж), на якім да 1990-х знаходзіліся 2750 пулпулакаў, сімвалізуючых 2750-гадовы ўзрост Ерэвана ў 1968 годзе.

Цэнтр плошчы ўпрыгожаны каменным арнаментам, што неафіцыйна завецца «каменным дываном»[3].

З 1939 года ў паўднёвай частцы плошчы знаходзіўся помнік Леніну (скульптар С. Д. Мяркураў, архітэктары Н. Ф. Парамузава, Л. С. Варданаў), знесены ў 1991 годзе[4][5].

Remove ads

Транспарт

  • Станцыя метро «Плошча Рэспублікі». Адкрыта ў 1981 годзе. Станцыя наўмысна збудавана без паўнавартаснага наземнага вестыбюля, каб не парушаць архітэктуру плошчы.[3]

Гл. таксама

  • Музей гісторыі Арменіі[en]

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>
  2. Д. Аксёнов. Станция «Ханрапетутиан храпарак» (руск.). Мир метро. Праверана 19 чэрвеня 2018.
  3. Ереван. Памятники Ленину. Праверана 19 чэрвеня 2018.
  4. Пеший тур по Еревану. Площадь Республики(недаступная спасылка). Армянское наследие. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана 19 чэрвеня 2018.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads