Плошча Свабоды (Кобрын)
Кобрын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плошча Свабоды — плошча ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці Беларусі, размешчаная на месцы былой рыначнай плошчы — старажытнага цэнтра горада.

У плане плошча — падоўжаны прамавугольнік, у цэнтры якога былі размешчаны крамы і гасціны двор, а па перыметры — жылыя і грамадскія будынкі, узведзеныя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Першапачатковы ансамбль плошчы зменены: у 1920-я гады перабудаваны крамы, у 1960-я гады ў цэнтры пастаўлены будынак швейнай фабрыкі. Жылыя дамы (вул. Леніна, 15, 17, 19, 29; у 1970-я гг. перабудаваны) размешчаны па чырвонай лініі забудовы і выходзяць па плошчу тарцовымі фасадамі, якія трактаваліся як галоўныя. Першапачатковы выгляд і планіроўку захавалі жылыя дамы № 7, 9, 12 і 13 па паўднёвым баку плошчы. 3 грамадскіх пабудоў уцалеў будынак аптэкі.
Remove ads
Літаратура
- А. Ю. Пятросава, Т. І. Чарняўская. 871. Забудова плошчы Свабоды // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Свабоды (Кобрын)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads