Побалаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́балаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Побалава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1962—1963 гадах у склад сельсавета з Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Антушы, Гарбачоўка, Гарбачоўская Рудня, Красная Слабада, Марусенька, Сенажаткі і Ухватаўка)[1]. 26 верасня 1968 года ў склад Краснабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна вернуты 3 населеныя пункты (Гарбачоўка, Красная Слабада і Марусенька)[2]. 21 лютага 2012 года скасавана вёска Цагельня[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1809 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1451 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads