Побалава

аграгарадок у Рагачоўскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

По́балава[1] (трансліт.: Pobalava, руск.: Поболово) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Побалаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя як сяленне ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе пазначана ў попісе войска ВКЛ. Прывілеем Жыгімонта III у 1595 годзе ў мястэчку дазвалялася праводзіць таргі, якія былі пацверджаны каралём Станіславам Панятоўскім у 1788 годзе. Пазначана на карце ВКЛ 1613 года. Належала Занковічам, Варанецкім, Жукоўскім, Маліноўскім. У сярэдзіне XVIII стагоддзя 2 вёскі: Старое Побалава і Новое Побалава (яна ж Узнага). У 1771 годзе Галоўны Літоўскі трыбунал разглядаў скаргу ўладальніка Побалава князя Варанцэвіча на дзеянні рагачоўскіх базыльян, якія імкнуліся захапіць маёнтак Ліскі. З 1792 года дзейнічала Петра-Паўлаўская царква (у 1887 годзе узведзены новы драўляны будынак).

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе занята французскімі войскамі, тут размяшчалася 17-я польская дывізія Напалеона. Праз вёску праходзіў тракт з Глуска ў Рагачоў, мелася паштовая станцыя. У 1848 годзе 46 двароў, у 1858 годзе 248 жыхароў. З 1866 года дзейнічала народнае вучылішча, якое размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, у 1898 годзе для яго пабудавана памяшканне.

У студзені 1918 года занята легіянерамі Доўбар-Мусніцкага, якіх выбілі з вёскі партызаны. У баях каля вёскі загінулі 12 чырвонаармейцаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Рагачоўскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1925 годзе 104 двары. Дзейнічалі вадзяны млын, швейная майстэрня, кузня, сталярня.

У Вялікую Айчынную вайну партызаны ў снежні 1942 года і лютым 1943 года разграмілі створаны тут акупантамі апорны пункт. У баі каля вёскі 24 чэрвеня 1944 года вызначыўся старшына, механік-вадзіцель самаходнай устаноўкі М. К. Чупілка (удастоены звання Героя Савецкага Саюза). У баях загінулі 189 воінаў і партызан, у іх ліку Герой Савецкага Саюза М. М. Кліменка (пахаваны ў магілах каля будынка выканкама сельсавета і на могілках). 20 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Паводле перапісу 1959 года 520 жыхароў. У складзе калгаса «Чырвоная Армія» (цэнтр — вёска Востраў). Размешчаны механічная майстэрня, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя і музычнай школы, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 магазіны.

Планіровачна складаецца з вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай шчыльна. Жылыя дамы драўляныя і мураваныя, сядзібнага тыпу. У 1986 годзе пабудавана 50 мураваных, катэджнага тыпу дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц[2].

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads