Полацкая цэнтральная гарадская бальніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
УАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Полацкага раёна. Будынак ЦГБ знаходзіцца ў Полацку.
Remove ads
Гісторыя
У 1917 годзе ў Полацку функцыянавалі 2 бальніцы (земская і яўрэйская), працавалі дзве амбулаторыі (школьная і гарадская). У 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя адкрылася Народная бальніца, у якой фунцыянавала некалькі аддзяленняў — тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае.
Адразу пасля вайны былі адноўлены будынкі гарадской бальніцы і радзільнага дома. У 1948 годзе быў адкрыты анкалагічны дыспансер, а ў 1956 годзе — абласная псіханеўралагічная бальніца, у 1960 годзе — стаматалагічная паліклініка. У 1947 годзе быў узведзены будынак чыгуначнай бальніцы. На прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах дзейнічала 20 пунктаў аховы здароўя. Медыцынскім абслугоўваннем палачан у 1985 годзе займалася 5 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 1,5 тыс. ложкаў, шэраг паліклінік і дыспансераў, 5 аптэк, жаночая кансультацыя, дзіцячая малочная кухня. У іх працавала звыш 300 урачоў і 1 тысяча чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, правізараў, фармацэўтаў.
У 2005 годзе была сфарміравана новая структура сістэмы аховы здароўя горада і раёна — дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца». Праведзены рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы, дзіцячай паліклініцы, тэрапеўтычным корпусе, цэнтральнай гарадской бальніцы, анкалагічным дыспансеры.
Remove ads
Структура Полацкай ЦГБ
У склад дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» на правах адасобленых структурных падраздзяленняў уваходзяць:
- Бабыніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Багатырская ўрачэбная амбулаторыя;
 - Вароніцкая бальніца сястрынскага догляду;
 - Ветрынская ўчастковая бальніца;
 - Гаранская ўрачэбная амбулаторыя;
 - Гарчакоўская ўрачэбная амбулаторыя;
 - Гомельскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Домнікаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Дрэтуньскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Залескі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Заскаркаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Захарніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - здраўпункты;
 - Карпекаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Льнозавадскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Маласітнянскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - медыка-санітарная частка ААТ «Полацк — Шкловалакно»;
 - Нацкі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Палатоўская бальніца сястрынскага догляду;
 - Паметніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Полацкая гарадская бальніца № 1;
 - Полацкая гарадская паліклініка № 1;
 - Полацкая гарадская паліклініка № 2;
 - Полацкая дзіцячая паліклініка;
 - Полацкая стаматалагічная паліклініка;
 - Полацкая цэнтральная гарадская бальніца;
 - Полацкая цэнтральная гарадская паліклініка;
 - Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансер;
 - Руднянскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Станцыя пералівання крыві;
 - Станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
 - Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;
 - Трасніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Трудаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;
 - Чарнаруцкі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Шпакаўшчынскі фельчарска-акушэрскі пункт;
 - Юравіцкі фельчарска-акушэрскі пункт.
 
Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу: псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную, наркалагічную і псіхалагічную аказвае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads