Полацкі музей баявой славы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей баявой славы — музей у Полацку. Прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы пра палачан — Герояў Савецкага Саюза.
Remove ads
Гісторыя
Музей быў створаны ў 1971 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея В. І. Траццякова і В. А. Купрыянава. У 1985 годзе праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 года музей зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.
Канцэпцыя
Музей раскрывае гісторыю Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (27 чэрвеня — 16 ліпеня 1941 года), жыццё горада ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 — ліпень 1944 гадоў), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, удзел палачан у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, Полацкай наступальнай аперацыі 28 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года.
Гл. таксама
Літаратура
- Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
- Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Музея баявой славы (Полацк) Архівавана 27 мая 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads