Зімовае чараўніцтва (карная аперацыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Зімовае чараўніцтва» (ням.: Unternehmen «Winterzauber») — карная антыпартызанская аперацыя нямецкіх акупацыйных улад падчас Другой сусветнай вайны, якая была праведзена прыбалтыйскімі і ўкраінскімі калабарантамі ў перыяд з 14 лютага да 20 сакавіка 1943 года ў трохвугольніку СебежАсвеяПолацк на поўначы Беларусі (Дрысенскі, Асвейскі, Полацкі, Расонскі раёны) і ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі. У СССР гэтыя падзеі атрымалі назву «Асвейская трагедыя». Паводле дадзеных МЗС Расійскай Федэрацыі, юстыцыя ФРГ кваліфікавала аперацыю «Зімовае чараўніцтва» як злачынства супраць чалавечнасці.

Хуткія факты Зімовае чараўніцтва (карная аперацыя), Праціўнікі ...
Remove ads

Мэты і задачы аперацыі

Мэтай аперацыі было стварэнне нейтральнай зоны адчужэння без жыхароў і населеных пунктаў шырынёй 40 км паміж Дрысай на поўдні, Зілупе і Смольнаталь на поўначы і ахоплівала раён АсвеяДрысаПолацкСебежРасоны. Абезлюджаная паласа павінна была пазбавіць партызан іх апорных пунктаў.

Сілы карнікаў

Кіраваў карнай аперацыяй асабіста вышэйшы начальнік СС і паліцыі ў Остландзе обергрупэнфюрэр СС Фрыдрых Екель.

У аперацыі першапачаткова ўдзельнічалі:

  • 7 латышскіх паліцэйскіх батальёнаў — 273-і, 276-ы, 277-ы, 278-ы, 279-ы, 280-ы, 281-ы;
  • 50-ы ўкраінскі паліцэйскі батальён;
  • Паліцэйская рота СС;
  • Нямецкія зенітныя часткі;
  • Нямецкая паўбатарэя артылерыйскага дывізіёна;
  • Два нямецкіх ўзвода сувязі;
  • 2-я авіягрупа асаблівага прызначэння.

У ходзе аперацыі да яе правядзення прыцягваліся новыя фарміраванні:

  • паспешліва сфармаваны 282-і латышскі «ахоўны» батальён;
  • 2-і літоўскі паліцэйскі батальён;
  • рота 36-га эстонскага паліцэйскага батальёна;
  • айнзацкаманды паліцыі бяспекі пад камандаваннем оберштурмфюрэра СС Краўзэ;
  • айнзацкаманды СД пад камандаваннем гауптштурмфюрэра СС Каўфмана.

Агульная колькасць айнзацкамандаў паліцыі бяспекі і СД складала 210 чалавек. Агульная колькасць сіл, якія ўдзельнічалі ў карнай аперацыі, складала прыкладна 4000 чалавек.

З часам склад баявых груп некалькі змяніўся: у іх былі ўключаныя падраздзяленні украінскага і літоўскага паліцэйскага батальёнаў, нямецкая паліцэйская рота СС, нямецкі матарызаваны ўзвод жандармерыі і айнзацкаманды паліцыі бяспекі і СД.

Так, напрыклад, у склад баявой групы «Берта» ўваходзілі падраздзяленні:

  • 3-й танкавай арміі;
  • 201-й ахоўнай дывізіі;
  • 281-й ахоўнай дывізіі;
  • 391-й вучэбна-палявой дывізіі.
Remove ads

Ход аперацыі і ахвяры

Паводле дадзеных МЗС Расійскай Федэрацыі, аперацыя разгортвалася наступным чынам. Увайшоўшы ў вёску, паліцаі і далучаныя да іх часткі расстрэльвалі ўсіх, каго можна было падазраваць у прыналежнасці да партызанаў (такімі лічыліся практычна ўсе жыхары-мужчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў), а таксама старых і інвалідаў, якім быў не па сілах доўгі пешы марш. Астатнія — у асноўным жанчыны з дзецьмі — накіроўваліся пешшу да месца так званага «другога шлюзавання». Тых, хто знясілеў у шляху, расстрэльвалі. Са зборных лагераў людзей накіроўвалі ў іншыя лагеры, напрыклад у лагер смерці Саласпілс пад Рыгай, дзе жанчын аддзялялі ад іх дзяцей і накіроўвалі на працу ў Германію.

16—18 лютага 1943 года карнікі знішчылі вёску Росіца. Маладых і больш моцных людзей адправілі на станцыю Бігосава, дзе іх грузілі ў вагоны і везлі ў канцлагер Саласпілс і на працы ў Германію. Астатнія жыхары былі спаленыя ў дамах, вялікая група людзей была загнаная ў хлеў, які затым падпалілі. Сярод забітых былі каталіцкія святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч, адзін з якіх быў спалены з іншымі жыхарамі, а другі — застрэлены за настойлівыя просьбы выратаваць дзяцей (па іншых дадзеных таксама спалены). У 1999 годзе Папа Рымскі Ян Павел II залічыў забітых святароў да ліку блажэнных.

Было знішчана некалькі соцень вёсак (у тым ліку такія, дзе жыла да тысячы і больш чалавек). Толькі ў адным Асвейскім раёне было спалена 183 вёскі, расстраляна і спалена 11383 чалавека (з іх 2118 дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў), 14175 жыхароў былі вывезены — дарослыя на працу ў Германію, дзеці — у канцлагер Саласпілс. Сярод вёсак, спаленых разам з жыхарамі, — Абразеева (загублена 36 жыхароў)[1], Агуркі (загублена 36 жыхароў)[1], Аніськава, Булы, Жарнасекі, Калюты, Канстанцінава, Папаратнае, Сокалава.

Колькасць ахвяр дагэтуль дакладна не ўстаноўлена. У розных крыніцах даецца ад 3500 забітых за ўсю карную акцыю, да 11383 толькі ў Асвейскім раёне.

Памяць

У Беларусі праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр. У вёсцы Росіца, дзе аператыўная група СД знішчыла 204 жыхароў, уключаючы двух святароў, пазней прылічаных каталіцкай царквой да ліку блажэнных, двойчы на год, у сярэдзіне лютага і ў сярэдзіне жніўня, праводзяць памінальныя службы.

На месцы спаленай вёскі Абразеева (за 2 км на поўдзень ад сучаснага аграгарадка Сар’я) ў 1982 годзе насыпаны курган з абеліскам на ім[1]. На месцы вёскі Агуркі (за 1 км га поўдзень ад сучаснай вёскі Бяляны) устаноўлены мемарыяльны знак[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads