Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (У. В. Мельнікаў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада імя В. І. Чапаевапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1942 года. Да восені 1943 года называлася партызанская брыгада «Смерць фашызму». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага, Полацкага, Лепельскага, Ветрынскага, Бешанковіцкага, Сіроцінскага раёнаў. 29 чэрвеня і 1 ліпеня 1944 года брыгада (1295 партызан, 10 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана на базе асобнага партызанскага атрада «Смерць фашызму», арганізаванага ў маі 1942 года. У жніўні 1942 года з брыгады быў вылучаны 9-ы атрад (Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»). У ліпені 1943 года атрады імя Чапаева, імя Кірава, імя Свярдлова, імя Грызадубавай, імя Даватара былі вылучаны з брыгады і на іх базе створана 2-я Ушацкая партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі. У жніўні 1943 года ў Вілейскую вобласць вылучаны атрад пад камандаваннем К. З. Карабкова (пазней 2-і атрад партызанскай брыгады імя М. І. Калініна). У красавіку 1944 года атрад імя Жалязняка быў расфарміраваны. Дзеянні атрада імя Матросава з сакавіка 1944 года не прасочваюцца. На момант злучэння партызанскай брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:

  • атрад імя Фрунзе;
  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Лазо;
  • атрад імя Шчорса;
  • атрад імя Аляксандра Неўскага;
  • атрад імя Сільніцкага;
  • атрад імя Кутузава;
  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Чкалава;
  • атрад імя Багдана Хмяльніцкага.
Remove ads

Камандаванне

Камандзір

  • У. В. Мельнікаў

Камісары

  • М. І. Ястрабаў;
  • І. Ф. Каранеўскі (загінуў)

Начальнікі штаба

  • М. В. Уткін;
  • М. М. Пучкоў;
  • В. М. Нікалаеў (выконваў абавязкі, загінуў)

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ПолацкМаладзечна, Полацк — Віцебск і шашэйных дарогах. У жніўні — верасні 1942 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Варонічы Ветрынскага раёна, знішчылі льнозавод, падарвалі масты цераз рэкі Ушача, Шоша; у ліпені 1943 года разграмілі гарнізон у вёсцы Фролкавічы, падарвалі мост цераз раку Ула. Удзельнічалі ў Пышнянскіх баях, у Лепельскай аперацыі і яе састаўной частцы Лепельскім баі. На чыгуначным участку Полацк — Зябкі падарвалі больш за 3 тысячы рэек. У лістападзе 1942 і маі 1943 гадоў вялі баі супраць карнікаў каля вёсак Заскаркі, Далецкія, Шчаты, Заазер’е Ветрынскага раёна, разграмілі гарнізоны ў вёсках Шалкова, Шэлегаўка Полацкага раёна, у кастрычніку 1943 года напалі на гарнізон у Ушачах. У красавіку — маі 1944 года, у час нямецкай блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны вялі баі за ўтрыманне лініі абароны каля возера Чырвонае вёсак Канашы, Гаравыя, Саламір’е, Зыкова, Старынкі Ветрынскага раёна. У маі 1944 года прарвалі нямецкую абарону ў раёне вёсак ПаперынаДвор ПлінаНовае Сяло Ушацкага раёна.

Памяць

  • Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад.
  • У 1964 годзе ў гарадскім пасёлку Ушачы ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • У 1974 годзе каля вёскі Антунова Ушацкага раёна пастаўлена стэла.

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads