Поль Бія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Поль Бія
Remove ads

Поль Бія́ (фр.: Paul Biya; нар. 13 лютага 1933(1933-02-13)[1][2][…], Mvomeka’a[d], Французскі Камерун[d]) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; прэм'ер-міністр Камеруна (19751982), затым прэзідэнт Камеруна1982).

Хуткія факты Поль Бія, 1-ы прэм’ер-міністр Камеруна[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Палітычная кар’ера

Поль Бія нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу)[4]. У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія»[5]. З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне[5]. У 1962 годзе ён скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы[6]. У тым жа годзе Бія паступіў на дзяржслужбу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства[4].

30 чэрвеня 1975 года Поль Бія быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Камеруна[4].

Прэзідэнт

4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта[4]. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту[7]. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа[4].

Thumb
Поль Бія і прэзідэнт ЗША Джордж Буш, 2003.

6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю[7]. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў[8].

11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %[8]. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства[4]. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў[8].

11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў[8].

9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў[8].

Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам Мугабэ[9][10]. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 ён займае 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў свету[11].

Remove ads

Зноскі

  1. Paul Biya // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Paul Biya // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Бія Поль. Біяграфія. E-News.com.ua.
  4. Екатерина Адамова, Кирилл Новиков, Антон Парыгин, Максим Сухманский, Анна Черникова (01.09.2003). Все мировые лидеры. Журнал «Власть». {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  5. Кто есть кто в мировой политике. М.: Политиздат, 1990. — С. 61. ISBN 5-250-00513-6.
  6. Jonathan C. Randal (April 15, 1984). Tales of Ex-Leader's Role In Revolt Stun Cameroon(англ.). The Washington Post.
  7. Elections in Cameroon(англ.). AFRICAN ELECTIONS DATABASE.
  8. David Wallechinsky, Tyrants: the World’s 20 Worst Living Dictators, Regan Press, 2006, pp. 286—290
  9. Parade Magazine. « The Worlds 10 Worst Dictators», 22 March 2009
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads