Пол Скоўлз

англійскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Пол Скоўлз
Remove ads

Пол Ааран Скоўлз (англ.: Paul Aaron Scholes; 16 лістапада 1974 года, Солфард, Англія) — англійскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (1997—2004). Адзін з найлепшых ігракоў свайго пакалення[4].

Хуткія факты Пол Скоўлз, Агульная інфармацыя ...

Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Англіі. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах свету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Еўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасля Еўра-2004 Скоўлз абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданнем засяродзіцца на клубнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць з сям’ёй.

У канцы сезону 2010/11 Пол скончыў сваю спартыўную кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 года было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці іграка да завяршэння сезону 2011/12[5]. Аднак 8 студзеня 2012 года вырашыў застацца ў клубе ў якасці іграка да мая 2013 года[6].

Remove ads

Кар’ера

Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, ён не быў членам моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Англіі. Зрэшты, у наступным сезоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафесійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 года, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сезоне 1994/95. Яго дэбют адбыўся 21 верасня 1994 года ў матчы Кубка лігі супраць «Порт Вейл».

Трэнерская кар’ера

У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Олдэм Атлетык», за які заўзеў з дзяцінства[7], аднак ужо ў сакавіку пакінуў пасаду, правёўшы ў якасці трэнера сем матчаў і атрымаўшы адну перамогу.

Remove ads

Асабістае жыццё

Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сціпласць і высокую адданасць гульні[8]. У яго няма асабістага агента, як у большасці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрв’ю і амаль не падпісвае рэкламных кантрактаў.

Дасягненні

Манчэстэр Юнайтэд:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads