Помнік Алаізе Пашкевіч (Астрына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Алаізе Пашкевіч (Астрына)map
Remove ads

Помнік Алаізе Пашкевіч — помнік беларускай паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне Пашкевіч ў гарадскм пасёлку Астрыне Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы), Краіна ...
Remove ads

Агульная інфармацыя

Помнік знаходзіцца каля будынка сярэдняй школы на вуліцы Станкевіча. Пастаўлены ў 1954 годзе. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (пратакол Навукова-метадычнага савета № 88 ад 28 жніўня 2003 года), як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[1].

Аўтар помніка — беларускі скульптар Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі.

Апісанне

На гранітным пастаменце прамавугольнай формы бронзавая скульптурная выява маладой жанчыны ў гарадской сукенцы з накінутым на плечы шалем. Вышыня пастамента — 4 м, вышыня фігуры — 2 м. Фігура пададзена ў лёгкім руху, левая рука прыціскае да грудзей кнігу. Гордая пастава, цвёрды позірк перадаюць унутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы. Вакол помніка — дэкаратыўныя кусты і газоны[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 432.
  2. Помнік А. С. Пашкевіч (Цётцы) Архівавана 30 студзеня 2020.. — Гісторыка-культурныя каштоўнасці прынёманскага краю, 2018. (бел.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads