Астрына

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Астрынаmap
Remove ads

Астрына́[2] — гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астрынскага пасялковага савета. Размешчана на рацэ Астрынцы, прытоку ракі Котры. За 22 км ад Шчучына, 29 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі МастыЛіда, на перакрыжаванні аўтадарог Гродна—Ліда і Масты—Шчучын—РадуньВільнюс. Насельніцтва 1 731 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Герб 1792 года

Назва ад ракі Астрынкі (калісьці Астрошы). Упершыню згадваецца пад 1487 г. у Літоўскай Метрыцы. Расійскі археолаг В. Сядоў атаясамлівае Астрыну з «Астрэяй» са «Спісу гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх». Беларускія археолагі М. Ткачоў, С. Піваварчык, праводзілі раскопкі на гарадзішчы за 2 км ад Астрыны. Было выяўлена, што славяне тут жылі з 10 ст., побач гарадзішча — курганныя могілкі таго часу.

У XV—XVI ст. каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Троцкага павета. У пач. XVI ст. у Астрыне жылі татарскія князі Астрынскія, якія паходзілі з роду Гірэяў, ад Гірэевага ўнука Даўлета. У 1508 г. намеснікам (старостам) быў Федка Храптовіч, падскарбі літоўскі. У 1520 г. вял.кн. Жыгімонт Стары аддаў Астрыну ў заставу (арэнду) магнату Аляксандру Хадкевічу. У XVI ст. старостамі ў Астрыне былі: князь Глеб Пронскі, Федка Храптовіч, і Сямён Скіндзер, родам з Шатландыі.

У часы Рэчы Паспалітай у Астрыне «неградовае» каралеўскае староства. У Астрыне, паводле прывілею на няпоўнае магдэбургскае права ад вял.кн. Уладзіслава Вазы ад 1641 г., штотыдзень адбываліся таргі. У 1666 г. быў пабудаваны касцёл коштам магнатаў Пацаў — Крыштафа Паца і ягонай жонкі Клары дэ Мальгі Ласкарыс. З 1763 г. уласнасць Зянковічаў. У 1771 г. намеснікам (старостам) быў дуэлянт і авантурыст Андрэй Зянковіч, які, між іншым, быў інстыгатарам літоўскім. З 1793 г. Астрына — цэнтр воласці Шчучынскага павета Віленскага ваяводства.

У 1859 г. — 170 дамоў і 970 жыхароў. У 1866 г. — 179 дамоў і 1196 жыхароў, з іх 481 праваслаўныя, 669 яўрэяў, 12 каталікоў і 34 мусульманіна з беларуска-літоўскіх татараў. У 1882 г. налічвалася 1984 жыхары (973 мужчыны і 1011 жанчын). У Астрыне амаль да канца 19 ст. стаяла старажытная мураваная царква — Перамянення Боскага, пабудаваная, магчыма, у кан. 15 ст., і драўляная каталіцкая капліца, якая замяніла ў 19 ст. спалены расійскімі войскамі стары касцёл.

З 1921 г. у складзе Польшчы, з 1926 г. цэнтр гміны Шчучынскага павета, з 1931 г. — горад.

З 1939 г. у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак Васілішкаўскага раёна. З 3 жніўня 1954 г.[4] па 20 студзеня 1960 г. цэнтр Васілішкаўскага раёна. У 1960—1962 г. у Скідальскім, з 1962 г. у Шчучынскім р-не.

Remove ads

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лясной, будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасці.

Культура

Тэатр «Волат» (Астрынскі народны паэтычны тэатр), размешчаны ў будынку колішняй сінагогі.

Славутасці

Thumb
Царква
Thumb

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads