Помнік Васілю Талашу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Васілю Ісакавічу Талашу — помнік у Петрыкаве Гомельскай вобласці, размешчаны на вул. Камсамольскай, у гарадскім скверы[1].
Пастаўлены ў 1958 г. у гонар Васіля Талаша, удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Заір Азгур[1].
Remove ads
Апісанне
На прамавугольным мураваным пастаменце бронзавы паплечны бюст В. І. Талаша. Вышыня пастамента складае 3,09 м, бюста — 1 м[1].
Сродкамі пластыкі перададзены партрэтнае падабенства, цэласны характар селяніна, народнага героя. Расшпілены каўнер кашулі, баявыя ўзнагароды на грудзях дапаўняюць характарыстыку[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads