Помнік Максіму Горкаму (Мінск)
Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік Максіму Горкаму — помнік у Мінску, прысвечаны рускаму пісьменніку Максіму Горкаму. Устаноўлены ў цэнтральнай частцы парку імя М. Горкага ў 1981 г. (скульпт. А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, І. Міско, архіт. А. Трафімчук).
Remove ads
Апісанне
Агульная вышыня помніка скаладае 6 м. На невысокім гранітным ступеньчатым пастаменце бронзавая скульптура пісьменніка, які сядзіць на лаўцы, паклаўшы нагу на нагу, побач — скінутае паліто. М. Горкі паказаны маладым, у кашулі-касаваротцы. Ва ўсёй яго фігуры, у выразе твару рамантычная ўзнёсласць, высакароднасць, глыбокі роздум.
Літаратура
- 195в. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads