Алег Рыгоравіч Трафімчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Рыгоравіч Трафімчу́к[1][2] (16 студзеня 1941, Мінск — 18 мая 1984, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года галоўны архітэктар горада Маладзечна, з 1971 года намеснікам начальнікам, з 1973 года начальнікам (галоўным архітэктарам вобласці) ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама[3].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1963 года[3].
Творчасць
Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—1973), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (1974—1975), мікрараёна па вуліцы Перамогі ў горадзе Клецк (1972), генпланы гарадоў Мядзел (1973) і Вілейка (1977), вёсак Крупіца калгаса «Новы побыт» Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) раёнаў (усе ў сааўтарстве)[3].
У вобласці манументальнага мастацтва: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў горадзе Жодзіна (1974, Дзяржаўная прэмія СССР, 1977), помнікі М. Горкаму ў Мінску (1981), Г. А. Нікандравай ў горадзе Дуброўна (1980), мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава ў вёсцы Гомель Полацкага раёна (1977)[3].
Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ «Тэхналогія будаўнічай вытворчасці» (Мінск, 1977)[3].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1975, 1980), бронзавым і залатым медалямі ВДНГ СССР (1975, 1978)[3].
Зноскі
- Трофимчук Олег Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads