Помнік Сталіну (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Сталіну (Мінск)
Remove ads

Помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску — цэнтральны скульптурны твор Мінска ў сталінскі перыяд гісторыі Беларускай ССР.

Хуткія факты Помнік Іосіфу Сталіну, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Быў створаны аўтарскім калектывам скульптараў З. І. Азгура, А. А. Бембеля, А. К. Глебава і С. І. Селіханава. Пасля ўзгаднення агульнага эскіза працу падзялілі на зоны для больш хуткай працы. Заір Азгур рабіў галаву і плечы, Андрэй Бембель — ногі і ніжнюю частку, а Сяргей Селіханаў і Аляксей Глебаў падзялілі корпус[1].

Фігура кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна ўзносілася на вышыню каля 10 метраў (без пастамента). На пастаменце фігуры Сталіна змяшчаўся арнамент зацверджанага ў год адкрыцця помніка новага сцяга БССР (гэты ж арнамент змяшчаецца на цяперашнім афіцыйным сцягу Беларусі).

Remove ads

Гісторыя

Бронзавая скульптура была адліта па загадзя падрыхтаванай мадэлі помніка, вылепленая з гліны.

Афіцыйнае адкрыццё помніка адбылося 21 верасня 1952 года. Цэнтральная плошча была запоўнена цалкам — сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Мітынг, прысвечаны адкрыццю манумента, адкрыў сакратар Мінскага абласнога камітэта КП (б) Б К. Т. Мазураў.

Сакратар мінскага камітэта КП(б)Б І. Д. Варвашэня зачытаў на ім пастанову «О переименовании центральной улицы города Минска от Дома Правительства БССР до Московского шоссе в проспект имени Сталина».

Праз 8 гадоў па смерці Сталіна, 3 лістапада 1961 года помнік поўнасцю дэмантаваны за адну ноч.

Акрамя Цэнтральнай плошчы, помнікі Сталіну былі ўстаноўлены ў парку «Прафінтэрн» (цяпер — парк імя М. Горкага), а таксама ля ўваходу ў бібліятэку імя Леніна.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads