Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Магілёў)map
Remove ads

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Магілёве, размешчаны на плошчы Леніна. Устаноўлены ў 1957 г. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар П. Сабсай і архітэктар В. Волчак.

Хуткія факты Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Помнік перад Домам Саветаў

Агульная вышыня помніка складае 12 м, вышыня скульптуры 4,5 м. П’едэстал абліцаваны гранітам. Бронзавая скульптура вырашана строга і лаканічна. У. І. Ленін паказаны ў спакойнай паставе, галава крыху прыўзнята, позірк скіраваны ўдалячынь. Левая рука характэрным рухам сціскае штрыфель расшпіленага пінжака, у апушчанай правай — кніга. Сродкамі пластыкі імкнуліся адлюстраваць унутраную сілу і веліч правадыра. Помнік звязаны з планіроўкай плошчы і архітэктурай Дома Саветаў.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads