Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны — помнік у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна Беларусі.
Remove ads
Апісанне
Цэнтрам манументальнай кампазіцыі з’яўляецца «Плошча Сонца», ад якой па ўсім яблыневым садзе разыходзяцца алеі ў выглядзе прамянёў. Адна з алей — «Прамень Памяці» чорнага колеру — з’яўляецца галоўным уваходам у мемарыял і праходзіць праз «Мёртвы клас», які ўяўляе сабой 21 беласнежную школьную парту, настаўніцкі стол і класную дошку. Перад уваходам у клас стаіць бронзавая фігурка схуднелай дзяўчынкі-падлетка. На чорнай дошцы напісаны ліст дзіцяці — перадсмяротны ліст-запавет да бацькі ад 15-гадовай Каці Сусанінай. Яго знайшлі, калі разбіралі цагляны мур разбуранай печы ў адным з дамоў у вызваленым раённым цэнтры Лёзна Віцебскай вобласці. Сама дзяўчынка загінула ў фашысцкім рабстве 12 сакавіка 1943 года — у дзень свайго пятнаццацігоддзя. На тыльным боку класнай дошкі намаляваная карта Беларусі, дзе адзначаны яшчэ 16 канцэнтрацыйных лагераў (донарскіх), у якіх утрымліваліся дзеці[1].
Далей, за школьнай дошкай, знаходзіцца частка мемарыяла, названая «Плошча Сонца», дзе размешчаны белы паруснік, які сімвалізуе мары дзяцей, якім не наканавана было спраўдзіцца. За паруснікам размешчаны 24 белых стэлы, у якіх умантаваныя дзіцячыя малюнкі ў выглядзе вітражоў. Самі малюнкі былі выкананы ў 1946 годзе дзецьмі мінскага Палаца піянераў.
Remove ads
Зноскі
- Мемориал в Красном Береге Архівавана 2 ліпеня 2020.
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads