Порта-Нуова (Верона)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Порта-Нуова (італ.: Porta Nuova) — гарадская брама ў Вероне (Італія), пабудаваная архітэктарам Санмікелі ў 1535—1540 гадах пры ўзвядзенні абарончых умацаванняў горада (таксама ім былі пабудаваны Порта Паліа).
У 1854 годзе Порта-Нуова была перабудавана аўстрыйцамі, якія атрымалі горад па выніках Венскага кангрэса. Яны прыбудавалі да брамы бакавыя прыбудоўкі і абліцавалі яе туфам. У выніку рэканструкцыі толькі цэнтральная частка захавала арыгінальнае аблічча XVI стагоддзя. Краевугольны камень цэнтральнай аркі брамы упрыгожаны галавой Юпітэра. Ад Порта-Нуова пачынаецца аднайменная вуліца, якая вядзе на галоўную плошчу горада — П'яцца Бра.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Atlante castellano d'Italia
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads