Правінцыя (альбом)
дэбютны студыйны альбом барда Віктара Шалкевіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Праві́нцыя» ― дэбютны студыйны альбом барда Віктара Шалкевіча, які быў выпушчаны ў 1992 годзе.
Гісторыя стварэння
Альбом быў запісаны ў 1992 годзе за адну ноч у Доме культуры мястэчка Азёры на ўсходненямецкую плёнку савецкім магнітафонам. Гукарэжысёрам выступіў уладальнік студыі рок-музыкант Іван Авяркіеў. Асаблівасцю стала тое, што на плёнцы першапачаткова быў запісаны рок-гурт «Pink Floyd», але магнітафон дрэнна выцер стары запіс і скрозь некаторыя песні Шалкевіча той прабіваўся. Тыражаваннем запісу заняўся польскі бізнесмен Яраслаў Зелянкевіч. Амаль увесь наклад касет з запісам альбома Шалкевіч самастойна прадаў на фестывалі «Басовішча 1992», калі не быў заняты выступам на сцэне. У 2020 годзе альбом быў перавыдадзены на CD з аздабленнем буклета малюнкамі мастака Яна Мяльніцкага.[1]
Remove ads
Спіс песень
Remove ads
Удзельнікі запісу
- Віктар Шалкевіч — гітара, спеў
- Сяргей Ажанец — клавішнік
- Андрэй Макарэвіч — гітара
Зноскі
- Віктар Шалкевіч дасць два канцэрты ў Гародні (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (7 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2022. Праверана 7 лютага 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads