Віктар Антонавіч Шалкевіч
беларускі бард From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нар. 9 лютага 1959, Поразава, Гродзенская вобласць) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоумэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[1] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.
Творчасць
Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Remove ads
Альбомы
- Правінцыя (1992)
- Смутны беларускі блюз (1996)
- Балады і рамансы (1998)
- Добрай раніцы (2002)
- За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004)
- Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006, Live)
- Enigmatyczne kino Lwow (бел.: Таямнічы кінатэатр Львоў — польскамоўны дыск)
- Шчасьлівая сямёрка (2009, Live)[2]
- Viktar Šałkievič (2019, 2 CD)
Фільмаграфія
Кнігі
Сям’я
Жанаты. Мае дачку.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads