Праграма развіцця ААН
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праграма развіцця ААН (ПРААН, англ.: the United Nations Development Programme, UNDP) — арганізацыя пры ААН па аказанні дапамогі краінам-удзельніцам у галіне развіцця. ПРААН аказвае дапамогу ўрадам у правядзенні пошукаў і даследаванняў прыродных рэсурсаў, у стварэнні навучальных устаноў, у развіцці энергетычных рэсурсаў, дае кансультацыйныя і экспертныя паслугі, навучае спецыялістаў, пастаўляе абсталяванне і г. д. Дапамога ПРААН бязвыплатная.
ПРААН была створана ў 1965 годзе ў выніку зліцця Спецыяльнага фонду ААН, заснаванага ў 1958 годзе, і пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі, заснаванай у 1949 годзе. Фінансавыя сродкі ПРААН ўтворацца з добраахвотных укладаў удзельнікаў арганізацыі, якімі могуць быць краіны-члены або назіральнікі ААН, і іншых буйных міжнародных арганізацый. У цяперашні час такіх краін больш за 200.
У 1989 годзе ў мэтах прыцягнення ўвагі да пытанняў народанасельніцтва ПРААН прапанавала адзначаць Сусветны дзень народанасельніцтва.
Remove ads
Зноскі
- Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- https://web.archive.org/web/20230719093643/https://digitalpublicgoods.net/who-we-are/ Праверана 19 ліпеня 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads