Прагісторыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прагісторыя, таксама Дагісторыя, Дагістарычны перыяд — пачатковы этап гісторыі чалавецтва, гісторыя першабытнага грамадства, дапісьмовая гісторыя, гісторыя першабытнага грамадства[1].

Кароткае апісанне
Прагісторыя разглядаецца найчасцей як перыяд гісторыі чалавецтва між выкарыстаннем першых каменных інструментаў гамінінамі 3.3 млн гадоў таму і вынаходам сістэмы пісьма. Але, у адрозненне ад дагісторыі, у межах прагісторыі разглядаюцца падзеі, не звязаныя з чалавекам, напрыклад, геалагічная гісторыя і асноўныя этапы фарміравання планеты Зямля. Тэорыя вялікага выбуху. Тэорыя руху літасферных пліт. Асноўныя сферы зямной кулі. Крыясфера. Асноўныя характарыстыкі кліматычных умоў плейстацэну і галацэну. Фаўна і флора плейстацэну і галацэну[2].
Прагісторыя як навуковы напрамак, асобная дысцыпліна ўзнікла ў другой палове ХІХ ст. Яе станаўленне адбылося дзякуючы працам Д. Вільсана, Д. Лабока, Ч. Лаеля, С. Нільсана, Е. Тайлара, Л. Моргана, К. Томсена, Й. Ворса, Г. Марцілье, О. Мантэліуса. Крыніцамі прагісторыі з’яўляюцца археалогія, палеагеаграфія, геаархеалогія, палеаантрапалогія, археазаалогія, этнаграфія, лінгвістыка.
Дапісьмовая гісторыя ахоплівае палеаліт, мезаліт, неаліт, халкаліт, бронзавы век.
Прагісторыя пераходзіць да протагісторыі.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Прагісторыя Архівавана 8 лістапада 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads