Геахраналогія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Геахранало́гія ці геалагічнае летазлічэнне (ад стар.-грэч.: γῆ — зямля + χρόνος — час + λόγος — слова, вучэнне) — сістэма вызначэння адноснага і абсалютнага (сапраўднага) ўзросту, працягу і паслядоўнасці фарміравання адкладаў (горных парод) зямной кары і храналагічнага датавання геалагічных падзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюцца абсалютная і адносная геахраналогіі.

Больш інфармацыі Перыяды часу ў геахраналогіі, Notes ...

Гл. таксама: Геахраналагічная шкала.

Абсалютная геахраналогія займаецца сапраўдным (абсалютным) узростам горных парод. Вызначае абсалютную працягласць асобных геалагічных перыядаў, эпох і вякоў у мільёнах гадоў. Дзеля гэтых мэт выкарыстоўваюць радыелагічны метад вызначэння абсалютнага ўзросту мінералаў, заснаваны на вывучэнні працэсаў распаду радыеактыўных элементаў, што ёсць у мінералах.

Адносная геахраналогія займаецца адносным узростам горных парод. Выяўляе адносны ўзрост слаістых асадкавых, вулканічных (лаваў) і піракластычных тоўшчаў зямной кары паводле паслядоўнасці напластаванняў, выходзячы з таго, што ў непарушаных тоўшчах верхні пласт заўсёды маладзейшы за ніжні. Пра адносны ўзрост асадкавых парод мяркуюць паводле арганічных рэштак, што дазваляе вызначаць паслядоўнасць падзей геалагічнай гісторыі ў часе. Усю тоўшчу асадкавых горных парод прынята падзяляць на 5 эратэм.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads