Пралеска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пралеска
Remove ads

Пралеска (Scilla) — род кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae) (раней адносілі да Лілейныя (Liliaceae)). Часта пралескай называюць пералеску.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны вышынёй 10-30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкаратыўныя, ранневеснавыя расліны.

Арэал

Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор'і і Паўднёвай Афрыцы. Растуць у лясах і на субальпійскіх лугах, большасць эфемероіды. На тэрыторыі Беларусі ў культуры пралеска двухлістая (Scilla bifolia) і пралеска сібірская (Scilla sibirica).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads