Лілейныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лілейныя
Remove ads

Лілейныя[1] (Liliáceae) — сямейства аднадольных раслін парадку Лілеякветныя (Liliales). Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя амаль па ўсім зямным шары; для іх характэрны доўгае лінейнае лісце і ўтварэнне запасальных органаў — карэнішчаў, цыбулін і клубнецыбулін. Многія віды — папулярныя дэкаратыўныя прыгожаквітнеючыя расліны.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Агульная колькасць родаў (па стане на 2012 год) — 19[2], агульная колькасць відаў — 610[2].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Травы, у асноўным — шматгадовыя, радзей — кусты або дрэвы.

Лісце заўсёды суцэльнае, без прылісткаў і толькі па выключэнні з хвосцікамі.

Надземны парастак у большасці выпадкаў просты (гэта значыць не мае разгалінаванняў). Падземны парастак звычайна перайначаны, мае выгляд карэнішча, цыбуліны ці клубнецыбуліны, з дапамогай якіх расліны захоўваюцца падчас халадоў або засухі (у гарачых краінах).

Кветкі абодваполыя, правільныя або злёгку развітыя мацней у адзін бок, чым у іншы, то ёсць двухсіметрычныя. Калякветнік даліатны, ярка афарбаваны. Лік 3 захоўваецца ва ўсіх пяці колах, так што колькасць частак калякветніка і тычынак 6. Завязь верхняя, рэдка паўніжняя; у яе трох гнёздах па многу або па некалькі семязавязяў, якія ператвараюцца ў бялковае насенне. Формула кветкі:

Плод — трохгнёздавая каробачка, якае пры паспяванні лопаецца на тры створкі, або ягада.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя паўсюль, але больш за ўсё ў цёплых краінах, менш - паміж тропікамі, яшчэ менш у халодных краінах і высока нагорных.

Роды

Спіс заснаваны на базе даных Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю (2006 год)[3]:

Remove ads

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Многія прадстаўнікі сямейства Лілейные складаюць здаўна ўпрыгожваюць сады (цюльпаны, лілеі, рабчыкі).

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Лілейныя: інфармацыя на сайце APWeb (англ.) (Праверана 7 мая 2010)
  3. Govaerts, R., Dransfield, J., Zona, S.F, Hodel, D.R. & Henderson, A. (2006). World Checklist of Liliaceae. The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew. Published on the Internet; http://apps.kew.org/wcsp/qsearch.do;jsessionid=BA241719F3093133553E7B838A5A77AD accessed 30 March 2009
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз. — С. 472.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads