Праліў Дэвіса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праліў Дэвісаmap
Remove ads

Праліў Дэвіса, Дэвісаў праліў[1] (англ.: Davis Strait, фр.: Détroit de Davis, дацк.: Davisstrædet) — праліў, які падзяляе Грэнландыю і востраў Бафінава Зямля[1] (канадская правінцыя Нунавут), злучае мора Бафіна[1] з морам Лабрадор Атлантычнага акіяна.

Хуткія факты Праліў Дэвіса, Характарыстыкі ...
Thumb
Праліў Дэвіса

Даўжыня праліва 1170[2] км. Шырыня ад 300 да 950 кіламетраў, найбольшая глыбіня складае 3660 метраў[3], найменшая — 104[2] м.

Remove ads

Гісторыя

Праліў названы ў гонар англійскага мараплаўца Джона Дэвіса  (руск.) (1550—1605), які ў 1580-х гадах здзейсніў некалькі плаванняў у гэты рэгіён і даследаваў узбярэжжа Грэнландыі і Бафінавай зямлі. Праліў разам з прылеглай часткай сушы быў адкрыты Дэвісам у 1583 годзе.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі праліва знаходзяцца радовішчы нафты і прыроднага газу[4].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 130. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)
  3. Davis Strait Архівавана 19 мая 2005., The Canadian Encyclopedia

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads