Прамысловы робат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прамысловы робат
Remove ads

Прамысловы робат — робат, прызначаны для выканання загадзя запраграмаваных функцый у вытворчым працэсе. Складаецца з маніпулятара, які мае некалькі ступеняў рухомасці, і праграмавальнай прылады кіравання. Прамысловыя робаты ўжываюцца для такіх тэхналагічных аперацый як зварка, афарбоўка, зборка, разборка, размяшчэнне друкаваных плат, упакоўка і маркіроўка, перамяшчэнне, палетаванне і праверка прадукцыі.

Thumb
Працуючыя прамысловыя робаты FANUC мадэлі R2000iB

Робаты выкарыстоўваюцца ў прамысловасці з 1960-х гадоў. Паводле даных амерыканскай Асацыяцыі па развіцці аўтаматызацыі, у 2016 годзе аўтамабільная прамысловасць была асноўным пакупніком прамысловых робатаў, займаючы 52% ад агульнага аб'ёму продажаў.[1] Існуюць цалкам аўтаматызаваныя прадпрыемствы, якія не патрабуюць чалавечай прысутнасці ўвогуле. Напрыклад, фабрыка па вытворчасці клавіятур IBM у Тэхасе была цалкам аўтаматызаваная яшчэ ў 2003 годзе.[2]

Прамысловыя робаты звычайна з'яўляюцца адным з кампанентаў аўтаматызаваных вытворчых сістэм, якія пры нязменным узроўні якасці дазваляюць павялічыць прадукцыйнасць працы ў цэлым.

Эканамічна выгадна выкарыстанне прамысловых робатаў сумесна з іншымі сродкамі аўтаматызацыі вытворчасці (аўтаматычныя лініі, участкі і комплексы).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads