Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч (10 сакавіка 1919, в. Кальчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 9 кастрычніка 1999) — галоўны ўрач участковай бальніцы, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны ўрач БССР (1960)[1].

Хуткія факты Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Беларуска. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. Закончыла толькі 4 курса, вучобу перапыніла вайна. Вярнулася ў родныя краі.

У ліпені 1943 года была прынятая ў партызанскі атрад імя Кірава брыгады імя Фрунзе, якая дзейнічала на тэрыторыі Слуцкага раёна. У студзені 1944 года была накіравана ў атрад імя Ракасоўскага, дзе ўзначаліла санітарную службу[1].

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе вярнулася ў свой інстытут, які паспяхова скончыла ў 1945 годзе[1]. З 1946 года працавала загадчыкам Ляснянскай участковай бальніцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1947 года — галоўным урачом Навамышскай бальніцы гэтага ж раёна[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1969 года за вялікія заслугі ў галіне аховы здароўя савецкага народа Гарбацэвіч Праскоўі Данілаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатым медалём «Серп і Молат»[1].

Жыла ў вёсцы Новая Мыш. Памерла 9 кастрычніка 1999 года.

Узнагароджана ордэнам Леніна, Ордэнамі айчыннай вайны I і II ступеняў медалямі. Заслужаны ўрач Беларускай ССР.

Remove ads

Зноскі

  1. Горбацевич Прасковья Даниловна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 422.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads