Падол (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падол (укр.: Поділ) — гістарычная мясцовасць Кіева ў складзе Падольскага раёна, нізінная частка гістарычнага цэнтра горада, старажытны раён рамеснікаў і рачнікоў. Распасціраецца ўздоўж правага берага Дняпра і Кіеўскай гавані, пад гарамі Старакіеўскай, Замкавай, Шчэкавіцай і Юркавіцай, паміж пешаходным мостам праз Дняпро і Заводскай вуліцай.
Remove ads
Гісторыя
Назва мясцовасці паходзіць ад стараславянскага «падол» — нізіна, нізінная мясцовасць. Разам з Верхнім горадам і Пячэркай Падол складае найстаражытнейшую частку горада. Першыя паселішчы — з часоў каменнага веку (25 — 15 тыс. гадоў таму, у тым ліку кірылаўская стаянка, раскапаная на сучаснай Кірылаўскай вуліцы № 59 — 61). На тэрыторыі Падола былі даўнія гістарычныя мясцовасці Біскупшчына, Борычэў, Ганчары, Дзегцяры, Кажамякі, Плоскае. Праз Падол працякала рака Пачайна.
Аж да сярэдзіны XII стагоддзя з-за апоўзняў і паводак Падгорная тэраса Дняпра была нязручнай для жылля. Тым не менш, першая дэндрадата, атрыманая археолагамі, якая сведчыць аб пачатку будаўніцтва на Падоле, — 887 год, самая ранняя для Кіева[2]. У пачатку X стагоддзя тут з’яўляецца рэгулярная сядзібная забудова, фармуецца вулічная сетка. Засваенне Падола сведчыць аб арыентацыі новага кіеўскага насельніцтва на рачны гандаль. У часы Старажытнай Русі на Падоле знаходзіліся асноўныя гандлёвыя і рамесныя збудаванні.
Кандыдат гістарычных навук Наталля Белавус піша:
У 1571 годзе насельніцтва Кіева складала 6500 чалавек, згодна з падатковым рэестрам. Гарадское жыццё было сканцэнтравана на Падоле, тут стаяла драўляная ратуша, у якой засядаў магістрат — орган гарадскога самакіравання, як належала па Магдэбургскаму праву. Кіяўляне жылі ў драўляных дамах, мелі каля іх сады і агароды, каменнае жытло, як у заходнееўрапейскіх гарадах, яшчэ не будавалі.— [3]
Раён неаднаразова падвяргаўся затапленням, разбурэннем і пажарам. Буйны пажар адбыўся 9 ліпеня 1811 года: агонь знішчыў большасць з 2068 Падольскіх дамоў, гэта значыць, больш за палову забудовы Кіева (у той час у горадзе налічвалася 3672 жылыя будынкі)[3].
![]() | ![]() | ![]() | |
Падол, 1902 год | Кантрактовая плошча | Храм Успення Багародзіцы Пірагошчы | Падол, 2006 год |
Планаў перабудовы Падола было два. Першы быў зроблены галоўным архітэктарам Кіева Андрэем Мяленскім і датаваны 17 верасня 1811 года. У ім планавалася максімальна захаваць горадабудаўнічую базу, сістэму вуліц, дзяленне на кварталы, якое фарміравалася на Падоле стагоддзямі. Аднак план аднаўлення Мяленскага не быў зацверджаны ў Пецярбургу. Пазней перапланіроўку Падола даручылі пецярбургскаму архітэктару Уільяму Гесту, у той час адміністратару будаўнічага камітэта пры Міністэрстве ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Ён, падзякаваўшы Мяленскаму за прадстаўленыя матэрыялы і распрацоўкі, распрацаваў праект прастакутных кварталаў. Не быў улічаны рэльеф, існуючая сістэма камунікацый, вадасцёкаў, старажытная базава-планіровачная структура забудовы, кіеўскія архітэктурныя традыцыі. 3 сакавіка 1812 гэты план быў зацверджаны. Арыгінал плана Уільяма Геста да гэтага часу не знойдзены, захаваліся асобныя яго фрагменты. Мяленскаму, як галоўнаму архітэктару, прыйшлося ўвасабляць у жыццё не свае, а чужыя задумы. Падол быў цалкам перапланаваны, узбуйнены кварталы, замест звілістых, вузкіх завулкаў пракладзены прамыя вуліцы — лініі (старажытную канфігурацыю захавалі толькі некалькі вуліц — Борычэў Ток, Пакроўская, Прытыска-Мікольская). Гэтая канфігурацыя вуліц Падола захавалася да нашага часу.
Падол даў назву Падольскаму раёну, спуску і завулку. У 1920-1930-я Падол атрымаў назву Пятроўка (Пятроўскі раён) — ад прозвішча старшыні УУЦВК Рыгора Пятроўскага.
Да Падола з Верхняга горада вядуць некалькі спускаў. Самы папулярны — Андрэеўскі. Цэнтр Падола — вялікая Кантрактовая плошча, дзе кожны дом — помнік. Стары корпус Кіева-Магілянскай акадэміі — цэнтр праваслаўнай асветы славянскіх народаў (заснавана ў 1632 годзе). На Падоле таксама знаходзяцца дом Пятра, дзе, па паданні, ён спыняўся; помнік украінскаму філосафу Рыгору Скаварадзе (1976, І. П. Кавалерыдзэ). На Пакроўскай вуліцы — Пакроўская царква (1766) у стылі ўкраінскага барока архітэктара Івана Грыгаровіча-Барскага, дом залатых спраў майстра Стрэльбіцкага, званіца царквы Міколы Добрага. На Кантрактовай плошчы з 1798 года штогод праводзіўся Усерасійскі кірмаш, для чаго ў цэнтры плошчы быў пабудаваны Гасціны двор з 50 крамамі. Таксама адноўлена царква Багародзіцы Пірагошчы (1136).
Таксама сярод найбольш вядомых славутасцяў Падола — Кіева-Магілянская акадэмія, рачны порт, Флёраўскі манастыр, Ільінская царква, фунікулёр, фантан Самсона.
Remove ads
Фотаздымкі
- Агульны выгляд Падола, 1888
- Выгляд Падола ад Вазнясенскага манастыра, пачатак ХХ ст.
- Від на Хрэшчатыцкую набярэжную, 1888
- Выгляд Падола ў сярэдзіне XVII ст.
- Від на Падол з Андрэеўскай царквы, 1888
- Від на Падол з Андрэеўскай горы, пачатак 1910-х гадоў
- Вуліца Сагайдачнага
- Будынкі на Падоле
- Лета. Падол.
- Царква Багародзіцы Пірагошчы, Падол, XII ст., адноўлена ў 1997.
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 7 красавіка 2015.
- Толочко П. П. Ранняя Русь. Гісторыя і археалогія. 2013
- Вінаградава, Марына. Сядзіба Андрэя Меленскага ў Кіеве . Культурная спадчына Кіева: даследаванні і ахова гістарычнага асяроддзя. К.: АртЕк. — С. 124–131 (2003). Праверана 18 верасня 2010.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads