Пратасевіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пратасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Забалацце.

Хуткія факты Пратасевіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Пратасевіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Восаўскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верайцоўскага і Дзераўцоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Восава. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пратасевічы, сельсавет перайменаваны ў Пратасевіцкі. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года частка сельсавета перададзена ў склад зноў утворанага Асіповіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Ставішча, Ягаднае і пасёлак Дзераўцы)[2]. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Прудок, Ставішча, Станцыя Дзераўцы, Ягаднае)[3]. 27 снежня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 3251 чалавек[4], з іх 84,4 % — беларусы, 11,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2040 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads