Прафесіяналы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Прафесіяналы» (англ.: The Professionals) — амерыканскі вестэрн рэжысёра Рычарда Брукса, які выйшаў на экран у 1966 годзе. Экранізацыя твора Фрэнка О’Рурка. У ролях — вядучыя галівудскія зоркі таго часу. Тры намінацыі на прэмію «Оскар», у тым ліку за рэжысуру Брукса.
Remove ads
Сюжэт
Багаты тэхасец Джо Грант запрашае да сябе траіх мужчын, кожны з якіх з’яўляецца прафесіяналам у сваёй галіне, і прапануе ім працу — вызваліць яго жонку Марыю, захопленую мексіканскімі рэвалюцыянерамі. Лідар групоўкі Рыка прапануе Гранту наняць яшчэ аднаго чалавека, ужо спецыяліста па выбухах, для большай упэўненасці ў паспяховым завяршэнні справы. Багач згаджаецца, і чацвёрка герояў, з якіх дваім даводзілася раней сутыкацца з верхаводам мексіканцаў Расай, адпраўляецца на пошукі прыгажуні.
Remove ads
У ролях
- Берт Ланкастэр — Біл Долуорт
- Лі Марвін — Генры «Рыка» Фардан
- Клаўдзія Кардынале — місіс Марыя Грант
- Роберт Раян — Ханс Эрэнгард
- Вудзі Строўд — Джэйк Шарп
- Джэк Пэланс — Хесус Раса
- Ральф Беламі — Джо Грант
Зноскі
- http://www.imdb.com/title/tt0060862/ Праверана 13 ліпеня 2016.
- http://www.the-numbers.com/movie/Professionals-The Праверана 13 ліпеня 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0060862/fullcredits Праверана 13 ліпеня 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads