Марыс Жар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыс Жар
Remove ads

Марыс Жар (фр.: Maurice Jarre; 13 верасня 1924 — 28 сакавіка 2009) — французскі кампазітар, лаўрэат трох прэмій «Оскар» (1963, 1966 і 1985), прэміі «Грэмі» (1967) і чатырох прэмій «Залаты глобус» (1966, 1985, 1989 і 1996) за музыку да фільмаў.

Хуткія факты Марыс Жар, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 верасня 1924 года ў Ліёне, Францыя. Спачатку вучыўся на інжынера-электрыка ў Ліёнскім універсітэце, аднак пазней паступіў у Парыжскую кансерваторыю, дзе займаўся па класе ўдарных інструментаў і кампазіцыі. Сярод яго выкладчыкаў быў кампазітар Арцюр Анегер. У 1946 годзе дэбютаваў як выканаўца ў тэатральнай кампаніі Жана-Луі Баро, граў у нестандартным дуэце з П’ерам Булезам (фартэпіяна і хвалі Мартэна).

У пачатку пяцідзесятых працаваў музычным дырэктарам Нацыянальнага Народнага тэатра ў Парыжы.

Аўтар музыкі да фільмаў рэжысёра Дэвіда Ліна: «Лоўрэнс Аравійскі» (1962), «Доктар Жывага» (1965) і «Паездка ў Індыю» (1984). За музыку да гэтых фільмаў Жар атрымаў тры прэміі «Оскар». Пры працы над «Доктарам Жывага» стараўся імітаваць гучанне аркестра рускіх народных інструментаў, набраўшы ў Сан-Францыска выканаўцаў сярод рускіх эмігрантаў. Жар таксама з’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Ноч генералаў» (1967), «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і «Прывід» (1990) (яго музыка па матывах знакамітага хіта Unchained Melody гучыць у фінальнай сцэне фільма).

Жар напісаў музыку да больш чым 150 кінакарцін і супрацоўнічаў з такімі рэжысёрамі, як Альфрэд Хічкак, Лукіна Вісконці, Джон Х’юстан, Джон Франкенхаймер, Карэл Рэйш, Пітэр Уір. Пісаў музыку і да тэлепраектаў («Ісус з Назарэта» рэжысёра Франка Дзэфірэлі).

Аўтар пяці балетаў, самы вядомы з якіх, «Сабор Парыжскай Божай Маці», быў пастаўлены ў Парыжскай оперы ў 1965 годзе (балетмайстар Ралан Пеці, сцэнаграфія Рэнэ Аліо, касцюмы Іва Сен Ларана).

З 1980-х гадоў Морыс Жар пачаў шмат увагі надаваць электроннай музыцы. Сярод такіх яго твораў саўндтрэкі да фільмаў «Рокавая цяга» (1987), «Год небяспечнага жыцця» (1983) і «Няма выхаду» (1987). Блізкая стылёва яго электронная і акустычная музыка да фільмаў «Бераг маскітаў» (1986), «Гарылы ў тумане» (1988), «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і «Лесвіца Якава» (1990).

Remove ads

Зноскі

  1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 12 студзеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q100324112'></a>
  2. Maurice Jarre // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q31964'></a>
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>
  4. https://www.nytimes.com/2009/03/31/arts/music/31jarre.html Праверана 3 сакавіка 2023.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 22 красавіка 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads