Парэчкі альпійскія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парэчкі альпійскія
Remove ads

Парэ́чкі альпійскія[1], Парэчкі светлыя[2] (Ribes alpinum) — від раслін сямейства агрэставых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Прамастаячы густы куст. Расце да 2 м вышынёй і да 1,5 м у шырыню. Кара спачатку гладкая, светла-шэрая, з часам становіцца карычневай і трэскаецца. Лісце пальчатае. Верхняя частка лісця цёмна-зялёнага колеру з валасінкамі, ніжняя частка — светла-зялёная. Расліны двухдомныя (мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах). Кветкі сабраны ў групы ля аснавання лісця, мужчынскія суквецці даўжэй жаночых. Асобныя кветкі маленькія, зелянява-белыя. Плод — ягада чырвонага колеру, без смаку.

Remove ads

Арэал

Радзіма — Цэнтральная і Паўночная Еўропа ад Фінляндыі і Нарвегіі на поўдзень у Альпах і Пірэнэях. На поўдні арэала сустракаецца высока ў гарах. Рэдка сустракаецца ў Заходняй Еўропе і Вялікабрытаніі.

Таксанамія

Від Парэчкі альпійскія ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від Парэчкі альпійскія
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     семейство Агрэставыя   род
Парэчкі
   
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 150 відаў
   

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads