Пруднікі (Задуброўскі сельсавет)

вёска ў Задуброўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пру́днікі[1] (трансліт.: Prudniki, руск.: Прудники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 28 км па паўночны ўсход ад Віцебска, 34,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 18 стагоддзі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Лемніца. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года ў Полацкай губерні. У 1785 годзе вёска ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка Лемніца. Паводле інвентара 1846 года вёска ва ўладанні губернскага сакратара М.Бабарыкіна. З 1866 года ў Віцебскім павеце. Да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 9 двароў, 77 жыхароў (1785)
  • 19 двароў, 128 жыхароў (1846)
  • 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads